Калектыў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне прыняў удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня народнага адзінства

Напярэдадні Дня народнага адзінства супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне пабывалі ў кінатэатры «Вясёлка» на прэм’еры фільма «На другім беразе».

17 верасня дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне Закірава Ю.У. прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню народнага адзінства, і ўсклала кветкі да абеліска Перамогі ў скверы імя А.І.Марозава.