Сход калектыву Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, прысвечаны Дню народнага адзінства

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі прайшоў урачысты сход, прысвечаны надыходзячаму святу.

Старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій Раман Канстанцінавіч Паўлавіч выступіў з дакладам аб значэнні ўз’яднання Савецкай і Заходняй часцей Беларусі, а таксама расказаў аб цікавых фактах, якія датычацца ўдзелу ваенных маракоў Пінскай флатыліі ў вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі.