Напярэдадні Дня народнага адзінства ідэалагічны актыў Дзяржархіва Віцебскай вобласці прыняў удзел у адкрытым дыялогу «Адзінства беларускага народа – асноўны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны».

Адзіны дзень інфармавання ў форме адкрытага дыялога прайшоў у адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, на тэрыторыі якога размяшчаецца Дзяржархіў Віцебскай вобласці. У дыялогу прыняў удзел ідэалагічны актыў архіва.

Перад актывам выступіў кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Сысоеў А.У., намеснік кіраўніка адміністрацыі Шарай А.У., дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА ВФ «МІПСА» Баталка Т.І. аб ролі Дня народнага адзінства ў жыцці кожнага беларуса.

 

1. Выступае кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Сысоеў А.У.
2. Падчас адкрытага дыялогу.