Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці выступіла перад студэнтамі Віцебскай філіі МІПСА з лекцыяй аб значнасці 17 верасня ў гісторыі Беларусі і аб адзінстве беларускага народа як асноватворным фактары захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны.

17 верасня 1939 г. у абстаноўцы краху Польскай дзяржавы і ўводу войскаў Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі адбылося канчатковае ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве, якой у гэты час з’яўлялася Беларуская ССР. Вярхоўны Савет СССР 2 лістапада 1939 г. задаволіў просьбы аб прыняцці Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў склад Савецкага Саюза, 14 лістапада 1939 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад рэспублікі. Такім чынам, тэрыторыя Беларусі зноў набыла цэласнасць, вярнулася ў рэчышча векавой гістарычнай традыцыі.

Напярэдадні 17 верасня – Дня народнага адзінства намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці выступіла перад студэнтамі Віцебскай філіі МІПСА з лекцыяй аб значнасці 17 верасня ў гісторыі Беларусі і аб адзінстве беларускага народа як асноватворным фактары захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны.