Зацверджаны яшчэ ў 1939 годзе як «дзень вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад польскіх паноў», апошні раз на агульнасаюзным узроўні ён быў адсвяткаваны ў 1949 годзе
17 верасня наша краіна святкуе Дзень народнага адзінства, прымеркаваны да адной з найважнейшых падзей беларускай гісторыі – уз’яднання ў 1939 годзе Заходняй Беларусі і БССР.
Зацверджаны яшчэ ў 1939 годзе як «дзень вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад польскіх паноў», апошні раз на агульнасаюзным узроўні ён быў адсвяткаваны ў 1949 годзе. На першае месца выйшлі меркаванні палітычнай мэтазгоднасці – тэрытарыяльныя пытанні не павінны былі азмрочваць дружалюбныя адносіны паміж СССР і Польшчай унутры адзінага сацыялістычнага блока.
Сітуацыя кардынальна змянілася пасля распаду Савецкага Саюза. Гібрыдная агрэсія краін Захаду ў адносінах да нашай краіны, дапоўненая праявамі гістарычнага рэваншызму Польшчы з яе марамі вярнуць «усходнiя крэсы», зрабілі неабходнасцю ўзнавіць гэтае свята. Ён заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206.
![]() |
1. Пастанова ЦК КП(б)Б «Аб правядзенні першай гадавіны вызвалення народаў Заходняй Беларусі ад прыгнёту польскіх абшарнікаў і капіталістаў» ад 31.08.1940. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф. 7045-п. Воп. 1а. Спр.2. Арк. 201. |
![]() |
2. Пастанова ЦК КП(б)Б «Аб правядзенні першай гадавіны вызвалення народаў Заходняй Беларусі ад прыгнёту польскіх абшарнікаў і капіталістаў» ад 31.08.1940. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф. 7045-п. Воп. 1а. Спр.2. Арк. 201 адв. |
![]() |
3. Пастанова ЦК КП(б)Б аб змене пастановы «Аб правядзенні першай гадавіны вызвалення народаў Заходняй Беларусі ад прыгнёту польскіх абшарнікаў і капіталістаў» ад 09.09.1940. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф. 7045-п. Воп. 1а. Спр. 2. Арк. 205. |