Аб правядзенні 15 верасня 2023 года Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» першага архіўнага ўрока для навучэнцаў 10 «А» класа сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці СШ №28 г.

15 верасня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай азнаямлення з гісторыяй стварэння архіва і яго функцыямі быў праведзены першы архіўны ўрок для навучэнцаў 10 «А» класа сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці СШ № 28 г.Гродна.

Першыя заняткі насілі назву «Архіў – сховішча гісторыі». Праводзіліся ў форме ўрока-экскурсіі. Навучэнцаў азнаёмілі з асноўнымі азначэннямі: архіў, архівіст і архіўныя крыніцы, а таксама з гісторыяй стварэння архіва, асноўнымі яго функцыямі па захаванні дакументальнай спадчыны.

Была праведзена аглядная экскурсія па архіве.