Аб правядзенні экскурсіі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы»
14 ліпеня 2023 г. ва Установе «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы» была праведзена аглядная экскурсія для студэнта 3 курса БДУ (спецыяльнасць «Гісторыка-архівазнаўства»), які праходзіць практыку ў архіве, і магістранта гістарычнага факультэта БрДУ ім. А.С.Пушкіна.
У ходзе экскурсіі дырэктар дзяржархіва Шэршань В.І. пазнаёміла навучэнцаў са спецыфікай працы архіва, асноўнымі напрамкамі дзейнасці, асаблівасцямі захоўвання, камплектавання, уліку і выкарыстання дакументаў. Экскурсія суправаджалася дэманстрацыяй зборнікаў дакументаў, наібольш цікавых і асабліва каштоўных дакументаў, у тым ліку, якія адлюстроўваюць тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх – матэрыялы абласной камісіі садзейнічання ў працы надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па раследванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў, якія наглядна паказваюць маштабы трагічных падзей таго часу і іх наступствы.
Таксама наведвальнікі пазнаёміліся са зместам стэндавай выставы «Баранавічы ў фатаграфіях», якая адлюстроўвае моманты жыцця горада ў даваенны, ваенны і пасляваенны перыяды.