3 ЛІПЕНЯ – ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ

29 чэрвеня 2023 года ў цэнтральным апараце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў тэматычнyю выставу: «І хай пакаленні памятаюць».

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод 3 ліпеня. У гэты дзень у 1944 г. Чырвоная Армія вызваліла Мінск. Жыхары Мінска сустракалі сваіх вызваліцеляў з кветкамі, на вуліцах іграла музыка. І хоць горад быў паранены, а многія яго дамы былі агорнуты полымем, на тварах мінчан ззялi радасць і шчасце. За ўмелыя і гераічныя дзеянні, праяўленыя падчас Мінскай аперацыі 1944 года 52 савецкія воінскія злучэнні і часці былі ўдастоены ганаровага наймення «Мінскія».

Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецкай акупацыі, было прынята ў ходзе рэспубліканскага рэферэндума 1996 г. і зацверджана Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996 г. № 1 «Аб усталяванні дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь». Гэта свята шануецца ўсімі беларусамі як памяць аб тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў. Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто памятае гісторыю сваёй краіны, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

3 ліпеня – гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала для яе грамадзян сімвалам свабоды і міру. Па ўсёй рэспубліцы ў гэты дзень праходзяць святочныя гулянні. Жыхары ўсёй сям’ёй накіроўваюцца на плошчы, у скверы, да канцэртных пляцовак і выязных гандлёвых пунктаў, у цэлым адчуваюць сябе грамадзянамі адзінай, моцнай і незалежнай краіны, якая ўпэўнена глядзіць у будучыню.

На выставе Нацыянальны архівам прадстаўлены ўнікальныя дакументы: загады Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) і Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР), картсхемы, дыяграмы, шыфратэлеграмы, данясення, справаздачы партызанскіх брыгад і атрадаў аб праведзеных баявых аперацыях, загады камандавання, у якіх адлюстравана дзейнасць па планаванні і правядзенні аперацыі па вызваленні Мінска, прыклады масавага гераізму, праяўленыя ў гэтых баях, дакументы аб правядзенні партызанскага парада, аб рабоце эвакашпіталяў і аб ходзе размініравання прадпрыемстваў БССР.

Выстава выклікала вялікую цікавасць сярод удзельнікаў мерапрыемства. Асноўная маса дакументаў дэманстравалася ўпершыню.