Аб удзеле ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня 1941 года – адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі, пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Гэты дзень нагадвае пра ўсіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і нягод. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22 чэрвеня аб’яўлена Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Беларусы – адна з найбольш пацярпелых у выніку вайны нацый. У беларускай зямлі спачываюць рэшткі мільёнаў людзей, якія не толькі загінулі на полі бітваў, але і метадычна, спакойна забітых падчас генацыду мірнага насельніцтва.

22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа спецыялісты Дзяржархіва ў г.Оршы ўсклалі кветкі да памятнага знака воінаў-вызваліцеляў.