Візіт кіназнаўцы В.А.Сцяпанавай ва ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
21 чэрвеня ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафнадакументаў» наведала кіназнавец В.І.Сцяпанава, у мінулым – дырэктар фестывальнай дырэкцыі Беларускага саюза кінематаграфістаў, дырэктар Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», дырэктар Нацыянальнага фестывалю беларускіх фільмаў у г.Брэст.
Валянціна Аляксееўна падзялілася ўспамінамі аб сваіх сустрэчах з вядомымі творчымі асобамі і перадала ў фонды архіва фотадакументы па гісторыі беларускага кінематографа. Падчас нефармальнай гутаркі былі намечаны сумесныя творчыя праекты і абмеркаваны тэмы для правядзення мерапрыемстваў у рамках асветніцкай і культурнай дзейнасці.
![]() |
Намеснік дырэктара БДАКФФД А.М.Грыневіч і загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь Л.У.Дубатоўка падчас сустрэчы з кіназнаўцам У.А.Сцяпанавай (у цэнтры) |
![]() |
Падчас візіту кінаведа У.А.Сцяпанавай у БДАКФФД |