Правядзенне Міжнароднага круглага стала
14 чэрвеня 2023 г. адбыўся Міжнародны анлайн круглы стол «Ключавыя падзеі і праблемы Вялікай Айчыннай вайны: да 80-годдзя Курскай бітвы і пачатку вызвалення Беларусі». Арганізатарамі форума выступілі: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага (СПбПУ) і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай (ПолДУ).
Ва ўступным слове д.п.н., дырэктр Гуманітарнага інстытута СПбПУ Пятра Вялікага Н.В. Чычэрына падкрэсліла актуальнасць навуковай працы па вывучэнні аб’ектыўнай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і захаванні памяці пра яе. У сваю чаргу дырэктар НАРБ А.К. Дземянюк падзякаваў удзельнікам форума за ініцыятыву і падкрэсліў важнасць міжнароднага супрацоўніцтва архівістаў, вучоных і педагогаў Беларусі і Расіі.
Усяго для ўдзелу былі заяўлены 12 спікераў (шэсць ад Беларусі і шэсць ад Расіі). Мадэратарамі форума выступілі д.г.н., прафесар кафедры грамадскіх навук СПбПУ А.Я. Краснажонава і загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С.В. Кулінок.
Загадчык кафедры гісторыі і турызму ПолДУ, к.г.н., дацэнт А.І. Корсак прадставіла выступленне, прысвечанае мемарыялізацыі памяці аб Халакосце ў Рэспубліцы Беларусь. Загадчык кафедры гісторыі і сацыяльных навук Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, к.г.н., дацэнт С.Я. Новікаў выступіў з дакладам аб падзеях на франтах ад Курскай бітвы да аперацыі «Баграціён» праз прызму новых дакументаў і падыходаў вывучэння.
Аб рэалізаваным праекце «Без тэрміну даўнасці. Беларусь» расказаў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. В.Д. Селяменеў. Загадчык гэтым жа аддзелам, к.г.н. С.В. Кулінок выступіў з дакладам «Карныя аперацыі нацыстаў “Грыфон” (“Захоп”) і “Зімовы лес” на беларуска-расійскім памежжы».
Тэма партызанскага руху прагучала ў выступленні вядучага навуковага супрацоўніка Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнта А.А. Крыварота. Ён расказаў аб барацьбе партызан Гомельшчыны з карнымі акцыямі перад Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыяй Чырвонай Арміі.
Юрыдычную адзнаку генацыдальнай палітыцы акупантаў даў дырэктар навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, к.ю.н. І.А. Мароз.
З боку расійскіх калег выступілі вядучыя спецыялісты па ваеннай гісторыі з Санкт-Пецярбурга і Ноўгарада.
Мерапрыемства таксама наведалі студэнты СПбПУ.
![]() |
1. Пад час круглага стала |
![]() |
2. Выступленне А.І. Корсак |
![]() |
3. А.К. Дземянюк і В.Д. Селяменеў |
![]() |
4. Прэзентацыя з выступлення Д.Ю. Асташкіна |
![]() |
5. Выступленне В.Д. Селяменева |