Дзень медыцынскага работніка
15 чэрвеня 2023 года ў Палацы Рэспублікі адкрылася дакументальная выстава, прысвечаная Дню медыцынскага работніка Рэспублікі Беларусі.
У трэцюю нядзелю чэрвеня штогод усе медыкі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень медыцынскага работніка або проста Дзень медыка. Гэта прафесійнае свята тых, хто абраў для сябе нялёгкі шлях дапамагаць людзям, палягчаць боль, дарыць надзею на выздараўленне, а часам і ратаваць жыццё. У дзень свята многія з медыкаў будуць адзначаць яго пры выкананні сваіх абавязкаў, лячыць пацыентаў. Толькі ў 1980 г. свята зацвердзілі на самым высокім узроўні Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
Дзень медработніка-яшчэ адна нагода падзякаваць за міласэрнасць, спачуванне, за тысячы выратаваных жыццяў, і сказаць, што прафесія медыка – гэта прыклад высокага служэння ў імя і на карысць чалавека. Лекар – адна з самых мірных і стваральных прафесій, гэта штодзённая праца, якая нясе дабро, клопат і святло, якая дазваляе людзям зноў станавіцца здаровымі. Лекар першым сустракае нас яшчэ пры нараджэнні і затым на працягу ўсяго свайго жыцця людзі давяраюць медыцынскім работнікам самае дарагое, што ў іх ёсць – здароўе сваё і сваіх блізкіх, а гэта патрабуе ад лекараў сучасных ведаў, высокай самааддачы і лепшых чалавечых якасцяў. Спачуванне, гуманізм і міласэрнасць – на гэтых прынцыпах заснавана прафесійная дзейнасць лекара. “Чыста і беззаганна буду я праводзіць сваё жыццё і сваё мастацтва” – гучыць клятва Гіпакрата, якая змацоўвае пячаткай сумлення афіцыйны дакумент аб медыцынскай адукацыі.
Даступная сістэма аховы здароўя ў Беларусі заўсёды была найважнейшым складнікам дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Дзякуючы дзяржаўнай сістэме аховы здароўя і падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў Беларусь застаецца краінай з высокімі паказчыкамі забяспечанасці насельніцтва лекарамі. Дзень медыцынскага работніка-гэта свята не толькі лекараў і дактароў, але і фельчараў, медсясцёр, малодшага персаналу, бо ніякаі сучасны прыбор не заменіць чулага і ўважлівага стаўлення да хворага. Сярэдні ўзрост урача-спецыяліста ў Беларусі складае 42,4 года, 73,5% з іх – жанчыны, а кожны другі ўрач – тэрапеўт або хірург.
У фондах Нацыянальнага архіва захоўваюцца арыгінальныя дакументальныя матэрыялы. Гэта палажэнні, пратаколы і інструкцыі, якія адлюстроўваюць гісторыю станаўлення сістэмы аховы здароўя, развіццё медыцынскай галіны ў нашай краіне. Найбольшае навуковае значэнне і цікавасць маюць: загады па Мінскім губернскім аддзеле аховы здароўя, штаты мясцовых аддзелаў аховы здароўя, расклад лекцый курсаў Мінскай савецкай школы сясцёр міласэрнасці на 1920 г., пералік прадметаў, неабходных для зубалячэбнага кабінета, заявы аб прыняцці на працу, пасведчанні і рэгістрацыйныя карткі лекараў, спісы неабходных інструментаў і медыкаментаў для санабслугоўвання партызанскіх атрадаў, дакументы аб эвакашпіталях Наркамздрава СССР, якія падлягаюць перадыслакацыі ў Беларускую ССР у 1944 г., дакументы аб рабоце ўрачоў у пасляваенны перыяд, а таксама тэкст прысягі ўрача Рэспублікі Беларусь і іншыя дакументы.
З гэтымі ўнікальнымі дакументамі Нацыянальнага архіва змаглі азнаёміцца шматлікія госці на ўрачыстым мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі.
![]() |
1. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К. Дзямянюк і заг. аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М. А. Старасценка знаёмяць намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В. Петрышэнку і іншых гасцей мерапрыемства з матэрыяламі выставы |
![]() |
2. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К. Дзямянюк і заг. Аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М. А. Старасценка знаёмяць дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А. Л. Воінава з матэрыяламі выставы |
![]() |
3. Госці мерапрыемства вывучаюць матэрыялы выставы |
![]() |
4. Госці мерапрыемства вывучаюць матэрыялы выставы |
![]() |
5. Госці мерапрыемства вывучаюць матэрыялы выставы |
![]() |
6. Госці мерапрыемства вывучаюць матэрыялы выставы |