Аб прэзентацыі інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі»

12 чэрвеня 2023 г. у воінскай часці №3214 (спецназ МУС Рэспублікі Беларусь) адбылося ўрачыстае адкрыццё лагернай змены навучэнцаў школ г. Мінска, удзельнікаў ваенна-патрыятычнага клуба. У гэты ж дзень для юнакоў была прэзентавана інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі». Экспазіцыя прысвечана партызанскаму і падпольнаму руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны і заснавана на дакументах унікальнага праекта выдавецкага дома «Беларусь сёння» і Нацыянальнага архіва, партала «Партызаны Беларусі» partizany.by, матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Лагерную змену адкрыў памочнік камандзіра брыгады, адказны за ідэалагічную работу, палкоўнік Андрэй Аляксандравіч Буры. П.Я.Сухарукаў, намеснік начальніка аддзела развіцця выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і нам. дырэктара Нацыянальнага архіва А.У.Кушнова, выступаючы перад прысутнымі, расказалі аб праекце «Партызаны Беларусі». Інтэрактыўная выстава – гэта даніна памяці тым, хто змагаўся супраць нацыстаў у складзе партызанскіх брыгад, атрадаў і фармаванняў у гады Вялікай Айчыннай вайны. А.У.Кушнова запрасіла дзяцей наведаць з экскурсіяй вядучы архіў галіны, дзе яны змогуць ўбачыць і патрымаць у руках дакументы ваеннага часу.

 

А.У.Кушнова, П.Я.Сухарукаў, А.А.Усачоў на прэзентацыі выставы «Партызаны Беларусі»
Выхаванцы ваенна-патрыятычнага лагера «Доблесць» знаёмяцца з матэрыяламі выставы
Выхаванцы ваенна-патрыятычнага лагера «Доблесць» знаёмяцца з матэрыяламі выставы