Аб мерапрыемстве да Дня абароны дзяцей і ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

2 чэрвеня 2023 г. да Дня абароны дзяцей і ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці былі запрошаны навучэнцы 8-х класаў сярэдняй школы №16 г.Брэста.

Супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў была прачытана лекцыя па гісторыі дзяржархіва Брэсцкай вобласці, аб складзе дакументаў архіва, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, аб правілах захоўвання дакументаў, аб тым, як яны выкарыстоўваюцца.

Навучэнцы наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

Вучні СШ №16 падчас лекцыі
Школьнікі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі
Вучні ў лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў