На сайце Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці размешчана віртуальная выстава «Усе мы родам з дзяцінства», прысвечаная Міжнароднаму Дню абароны дзяцей

На сайце Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці размешчана віртуальная выстава «Усе мы родам з дзяцінства», прысвечаная Міжнароднаму Дню абароны дзяцей.

Гэтае свята звяртае ўвагу на праблемы аховы здароўя дзяцей і захавання іх правоў, якія да гэтага часу з’яўляюцца найбольш актуальнымі праблемамі ў многіх краінах. Дзень абароны дзяцей нагадвае ўсяму свету, што будучыня залежыць ад падрастаючага пакалення. Захаванне і павага правоў дзіцяці ўплывае на фарміраванне гарманічна развітага і гуманнага грамадства.

На выставе прадстаўлены наступныя дакументальныя матэрыялы: рашэнні мясцовых выканаўчых органаў улады, планы гарадскіх мерапрыемстваў па правядзенні зімовых канікул школьнікаў горада Гродна ў канцы 50-х гадоў, фрагмент са зборніка задач для падрыхтоўкі да матэматычных алімпіяд, артыкулы з газет аб адкрыцці дзіцячых кафэ «Чырвоная Шапачка» і «Чабурашка» ў горадзе Гродна, рэкламны буклет мюзікла «Коткін дом», фатаграфіі свята дзяцінства ў Гродзенскім заапарку, вучняў сярэдняй школы
№1 за 60-я гады і інш.