Лекцыя С.В.Кулінка для супрацоўнікаў, трэнераў і спартсменаў у Раўбічах
1 чэрвеня загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў з лекцыяй «Аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» перад супрацоўнікамі, трэнерамі і спартсменамі ў спартыўным комплексе «Раўбічы».
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі нацыянальных зборных Беларусі па фрыстайлу, лыжных гонках, біятлону. У прыватнасці лекцыю наведала ўладальніца 17 узнагарод на чэмпіянатах свету па біятлоне А.М.Зубрылава.
У сваім выступленні спікер раскрыў паняцце «генацыд», расказаў аб асноўных нарматыўна-прававых дакументах нацыстскай Германіі, якія тычыліся палітыкі знішчэння грамадзянскага насельніцтва, а таксама падрабязна спыніўся на асноўных формах і метадах рэалізацыі практыкі генацыда на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Асобныя часткі лекцыі былі прысвечаны хатынскай трагедыі і «Акцыі 1005» — аперацыі нацыстаў па ўтойванні слядоў сваіх злачынстваў.
Пасля выступлення С.В.Кулінок адказаў на пытанні прысутных.
С.В.Кулінок выступае з лекцыяй |
С.В.Кулінок |