27 мая 2023 г. Беларускаму дзяржаўнаму архіву навукова-тэхнічнай дакументацыі споўнілася 55 гадоў!

Напярэдадні святочнай даты, 26 мая 2023 года ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву.

Перад супрацоўнікамі архіва выступіў намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Я.Цвяткоў. У прывітальным слове Аляксей Яўгенавіч адзначыў добрую і згуртаваную работу калектыву. Праца калектыву ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» была адзначана Ганаровай граматай Дэпартамента. Грамату ўручыў А.Я.Цвяткоў намесніку дырэктара БДАНТД Ю.А.Натур’еву.

Таксама ганаровымі граматамі ад Дэпартамента за плённую працу і значны ўклад у развіццё архіўнай галіны былі ўзнагароджаны загадчыкам аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў М.А.Міхайлава і вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага фонду Рэспублікі Беларусь В.В.Смірнова.

Далей перад калектывам выступіў намеснік дырэктара БДАНТД Ю.А.Натур’еў. У сваім выступленні ён павіншаваў калектыў са святам, падзякаваў супрацоўнікам за добрую работу, адзначыўшы пры гэтым высокі прафесіяналізм і творчы падыход да рабочага працэсу з боку работнікаў архіва.

Ганаровымі граматамі ад установы былі ўзнагароджаны работнікі аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага фонду Рэспублікі Беларусь, архівісты 1 катэгорыі І.Ул.Тарасюк, А.М.Мельнікава, вядучы архівіст І.В.Берташ, загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Л.І.Масейчук, работнік архіва А.С.Кулінок.

 

Уручэнне Ганаровай граматы калектыву БДАНТД ад Дэпартамента па архівах і справаводству А.Я.Цвятковым. Грамату прымае намеснік дырэктара Ю.А.Натур’еў
Уручэнне ганаровай граматы намеснікам дырэктара БДАНТД Ю.А.Натур’евым вядучаму архівісту аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага фонду Рэспублікі Беларусь І.В.Берташ