24 мая 2023 года адбылася тэматычная гасцёўня «АРХІВАЖНА: Гісторыя Віцебшчыны ў асобах»
Галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, пры ўдзеле Дзяржархіва Віцебскай вобласці і Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна ініцыяваны цыкл мерапрыемстваў, якія закліканы аддаць даніну памяці і павагі людзям, якія праславілі Віцебшчыну. Многія з іх з’яўляюцца трымальнікамі фондаў асабістага паходжання, якія захоўваюцца ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці».
Мерапрыемства арганізавана ў рамках Года міру і стварэння і ў гонар 85-годдзя з дня ўтварэння Віцебскай вобласці.
У зале прысутнічалі ганаровыя госці, спікеры і людзі, якім пашчасціла працаваць разам са знакамітымі ўраджэнцамі Віцебшчыны, быць іх паслядоўнікамі; а таксама – дзяржаўныя служачыя, прафсаюзны актыў, работнікі сферы адукацыі, навукі, культуры, архівісты, студэнты, школьнікі.
![]() |
1. Адкрыццё мерапрыемства |
![]() |
2. Шмат цікавых фактаў пра Пятра Міронавіча Машэрава распавёў Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч – загадчык аддзела навукова-інфармацыйнай працы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук |
![]() |
3. Размову пра Пятра Міронавіча Машэрава працягнула легендарны чалавек – ураджэнка Віцебска, лаўрэат ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны – 2011», член Каардынацыйнага савета Міжнароднай асацыяцыі грамадскіх пошукавых аб’яднанняў «Народная памяць аб абаронцах Айчыны фонду» Бруева Ларыса Навумаўна |
![]() |
4. Пра Жакава Міхаіла Сцяпанавіча, рэктара (з 1968 па 1995 гады) Віцебскага ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, расказаў Голубеў Дзяніс Станіслававіч, дацэнт кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, вучань Міхаіла Сцяпанавіча |
![]() |
5. Выступае трымальнік фонду асабістага паходжання, астраном, аўтар падручнікаў і кніг па астраноміі, якія экспанаваліся на міжнародных кніжных выставах – Голубеў Уладзімір Аляксандравіч. Яго імем названы астэроід, адкрыты ў 2009 годзе вучнем Уладзіміра Аляксандравіча – Віталём Неўскім. У 2020 годзе Уладзімір Аляксандравіч узнагароджаны ордэнам Расійскай Акадэміі прыродазнаўства «Першы сярод роўных» |
![]() |
6. Выступае Ала Канстанцінаўна Кот, галоўны захавальнік фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. |
![]() |
7. Выступленне навучэнцаў СШ № 12 г.Віцебска, прысвечанае памяці віцебскага паэта Давіда Сімановіча |
![]() |
8. Пра асабісты фонд Давіда Сімановіча расказвае загадчыца аддзела Дзяржархіва Віцебскай вобласці Бондарава Алена Міхайлаўна |
![]() |
9. Даклад памяці Фёдара Іванавіча Шмакава, акцёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Народнага артыста СССР, робіць вядучы архівіст Дзяржархіва Віцебскай вобласці Мясаедава Святлана Мікалаеўна |
![]() |
10. Выступае артыстка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, вядучы майстар сцэны, уладальніца прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Хрустальная зорка» Святлана Жукоўская |
![]() |
11. Інфармацыю аб інфармацыйных рэсурсах, створаных на аснове звестак аб вядомых ураджэнцах Віцебшчыны, прадстаўляе Рагачова Ларыса Іванаўна, кіраўнік аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна |
![]() |
12. На мерапрыемстве прысутнічаў Чарнуха Юрый Аляксеевіч, намеснік старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў |
![]() |
13. Завяршылася мерапрыемства зваротам да прысутных арганізатараў мерапрыемства: Быкавай Марыны Фёдараўны, першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, і Няфёдавай Алены Васільеўны, старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. |
![]() |
14. Выстава ў фае, прысвечаная трымальніку фонду асабістага паходжання Дзяржархіва Віцебскай вобласці Давіду Сімановічу |
![]() |
15. Выстава, падрыхтаваная Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І.Леніна, аб выданнях па гісторыі Віцебскай вобласці да 85-годдзя з дня ўтварэння Віцебскай вобласці |
![]() |
16. Дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці Свістунова Таццяна Міхайлаўна атрымлівае ў дар ад Барадулькінай Святланы Генадзеўны, дырэктара бібліятэкі Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, бібліяграфічны паказальнік па работах Жакава Міхаіла Сцяпанавіча, фонд якога захоўваецца ў Дзяржархіве |
![]() |
17. У зале падчас мерапрыемства |