12 мая 2023 года бухгалтару 1 катэгорыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Крывянковай Вользе Аляксандраўне была ўручана Ганаровая грамата Адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля

12 мая 2023 года бухгалтару 1 катэгорыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Крывянковай Вользе Аляксандраўне была ўручана Ганаровая грамата Адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля.

Урачыстая цырымонія ўручэння адбылася ў сценах ДУ «Цэнтр культуры Гомельскага раёна». На цырымоніі ўзнагароджання сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва Гомельскага гарвыканкама, адміністрацый раёнаў, працоўных калектываў.

Са словамі віншаванняў і найлепшых пажаданняў да Вольгі Аляксандраўны звярнулася намеснік кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Рудзянок А.К., адзначыўшы яе шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне працоўных абавязкаў.

Калектыў архіва віншуе Крывянкову А.А. з заслужанай ганаровай узнагародай і жадае ёй моцнага здароўя, бадзёрасці духу, дабрабыту, новых поспехаў і асабістага шчасця!