Удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, на базе гарадской бібліятэкі і ўстаноў адукацыі Рэчыцкага раёна

У рамках мерапрыемстваў Года міра і стварэння, акцыі «Архівы – школе» і праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» 3 и 5 мая 2023 года ў УА «Рэчыцкі дзяржаўны тэхнічны каледж» (в. Азершчына) і ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Рэчыцы» Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы правёў урокі па тэме «Той, хто вярнуўся з нябёс» аб ветэране Вялікай Айчыннай вайны і працы, ганаровым грамадзяніне г. Рэчыцы Мікалае Пятровічы Радзанаве. Моладзі было падрабязна расказана аб франтавым шляху і паказаны дакументы паветранага стралка-радыста Радзанава, які ў вайну праяўляў сябе як адважны баец, быў не раз на валасок ад смерці, але ў выніку сустрэў Перамогу над германскім фашызмам, дзень якой ён пасля называў самым памятным днём вайны.

5 мая 2023 года работнікі архіва принялі ўдзел у патрыятычным мерапрыямстве «Перамога. Памяць. Слава», арганізатарам якога выступіў філіял «Гарадская бібліятэка № 2» ДУК «Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк».

Удзельнікі мерапрыемства былі праінфарміраваны аб наяўнасці і відах дакументаў, у тым ліку фондаў асабістага паходжання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы».