Акцыя «Архівы – школе» ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

5 мая 2023 г. у ходзе рэалізацыі плана сумеснай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама і ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М.Машэрава» на 2022/2023 навучальны год і ў рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 10-х класаў абласнога ліцэя.

Супрацоўнікамі архіва быў праведзены адкрыты ўрок на тэму «Ёсць слава, якой не будзе забыцця», прымеркаваны да Дня Перамогі. Школьнікаў азнаёмілі з арганізаванай выставай архіўных дакументаў, прысвечанай перыяду Вялікай Айчыннай вайны.