Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» да Дня Вялікай Перамогі адбылася прэзентацыя стэндавай дакументальнай выставы «Вечнай памяццю жывыя…»

Да Дня Вялікай Перамогі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» адбылася прэзентацыя стэндавай дакументальнай выстаўкі «Вечнай памяццю жывыя…», у якой прынялі ўдзел навучэнцы 10-11 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка».

Да гасцей з прывітальным словам звярнулася дырэктара архіва А.С. Забялінская, якая адзначыла значнасць свята 9 Мая для беларускага народа і прадставіла дакументы выставы.

Ала Сцяпанаўна расказала хлопцам пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны ў нашым рэгіёне, асяроддзі нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Навагрудскім «катле» адзінаццаці дывізій Заходняга фронту, зараджэнні партызанскага руху на Навагрудчыне і яго маштабах да 1943 года, генацыдзе мірнага насельніцтва. Навучэнцы даведаліся пра нашых землякоў-герояў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія мужна змагаліся з ворагам, увекавечанні памяці загінуўшых.