Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняла ўдзел у праекце тэлеканала Беларусь 4 «Звычайны генацыд»

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у праекце тэлеканала Беларусь 4 «Звычайны генацыд», прадаставіўшы ўнікальныя матэрыялы для відэаздымкі.

Акрамя таго, у рамках праекту намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П. расказаў тэлеканалу аб раней невядомых фактах знішчэння мірнага насельніцтва на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі Гомельскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую ўвагу ў сваёй прамове Андрэй Пятровіч удзяліў бязлітасным злачынствам, учыненым у адносінах да жанчын у ваенны час на тэрыторыі Гомельскага раёна.