Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» падрыхтавала выставу «9 траўня 1945 года. Герояў подзвігі несмяротныя» да Дня Перамогі

3 мая 2023 года беражліва захоўваючы спадчыну мінулага напярэдадні 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на базе бібліятэкі-філіяла №3 ім. А.Р.Раманава г.Гомеля стартавала выстава «9 траўня 1945 года. Герояў подзвігі несмяротныя» падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці».

Першымі наведвальнікамі выставы сталі супрацоўнікі абласной бібліятэкі-філіяла №3 г.Гомеля, а таксама работнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці».

Выстаўка падрыхтавана з мэтай азнаямлення з архіўнымі дакументамі і захавання гістарычнай памяці, як залогу таго, што ў будучым такія трагічныя падзеі не паўторацца.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 35 архіўных дакументаў, якія адлюстроўваюць падзеі тых страшных 4-х ваенных гадоў у гісторыі беларускага народа. Выстаўка расказвае пра мужнасць, стойкасць і сілу чалавечага духу, пра герояў, якія знаходзіліся ў нечалавечых абставінах і бязмерна любілі Радзіму, падпарадкаваныя адзінай мэце: дапамагчы краіне перамагчы ворага.

Акрамя таго, у экспазіцыю ўключаны зборнікі дакументаў «Мы не рабы! Лёсы остарбайтэраў у фотадакументах, лістах і ўспамінах» і «Бывайце людзі…» Факты аб злачынствах нацыстаў у акупаваным Гомелі», пры падрыхтоўцы якіх былі выкарыстаныя матэрыялы ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці».

Сёння надзвычай важным з’яўляецца азнаямленне з першакрыніцамі і архіўнымі дакументамі, якія даюць магчымасць дакладна ўявіць сабе абстаноўку тых ужо далёкіх ваенных гадоў. Гэтую магчымасць дае выстава «9 мая 1945 года. Герояў подзвігі несмяротныя».