Члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі турыстычны форум «Адкрый Беларусь»

28 красавіка 2023 года члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі турыстычны форум «Адкрый Беларусь», дзе ўсе рэгіёны нашай краіны прадставілі як свае самыя папулярныя, так і раней невядомыя турыстычныя маршруты.

У рамках форуму былі атрыманы розныя інфармацыйныя матэрыялы, якія дапамагаюць падабраць экскурсію ці тур выходнага дня па жаданым маршруце.

На мерапрыемстве можна было пазнаёміцца з кулінарнымі традыцыямі беларусаў, паўдзельнічаць у дэгустацыі страў нацыянальнай кухні.