Аб правядзенні мерапрыемства ў рамках адукацыйнага праекта «ШАГ: Школа актыўнага грамадзяніна»

27 красавіка на базе УА «Сярэдняя школа №2 г.Дзяржынска» ў рамках мерапрыемстваў да Года міру і стварэння, акцыі «Архівы школе» і адукацыйнага праекта «ШАГ» адбылася лекцыя «Традыцыі і абрады беларускага народа». Дакладчыкам ад установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) выступіў вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік.

Беражліва захоўваючы спадчыну мінулага, сучасная Беларусь закладвае новыя традыцыі, бо ў іх – дасягненні і лепшыя якасці беларусаў як народа: дружалюбнасць, спакой, міласэрнасць. Менавіта пра гэта гаварылася на сустрэчы са школьнікамі. М.В.Гарэлік падкрэсліў неабходнасць захавання народных традыцый, бо яны з’яўляюцца падмуркам будучыні, і, акрамя таго, часткай агульнасусветнай культурнай спадчыны.

Прадэманстраваны ў канцы мерапрыемства фільм «Беларускі народны каляндар. Купалле» (2005 г.) з фондаў БДАКФФД праілюстраваў аповяд аб захаванні народных звычаяў і не пакінуў гледачоў абыякавымі.

 

1. Падчас правядзення лекцыі «Традыцыі і абрады беларускага народа»
2. Падчас правядзення лекцыі «Традыцыі і абрады беларускага народа»