У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшла навучальная трэніроўка
26-27 красавіка 2023 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» ў рамках Тыдня нулявога траўматызму, прымеркаванага да Сусветнага дня аховы працы, ажыццёўлены кантроль за выкананнем супрацьпажарнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, выкананнем правіл электрабяспекі, праведзена праверка тэхнічнага стану інструментаў і абсталявання, а таксама тэхнічнага стану першасных сродкаў пажаратушэння ў памяшканнях дзяржархіва.
27 красавіка 2023 г. праведзена навучальная трэніроўка, падчас якой на практыцы адпрацаваны планы абвесткі і эвакуацыі персаналу ў выпадку ўзнікнення пажару, а таксама выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны.