Мерапрыемства Речыцкага дзяржархіва ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна»

27 красавіка ў рамках акцыі «Архівы – школе» і інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» выкладалі вучням 9-га класа ўрок мастацкай культуры па тэме «Свет, у якім хочацца пабываць», прысвечаны рэчыцкаму жывапісцу, керамісту і скульптару Яўгену Шаціхіну. Пасля дакладу знаёмства падрастаючага пакалення з біяграфіяй і творчасцю мастака прадоўжылася па дакументах з архіва, сярод якіх былі школьная характарыстыка, пасведчанне карэспандэнта газеты «Дняпровец» і выразкі з яе, фатаграфіі, альбомы з карцінамі Шаціхіна.