Прафарэнтацыйная гутарка для вучняў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку»

19 красавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў прысвечаных Году міру і стварэння, для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 5 г.Слуцка» з мэтай папулярызацыі архіваў, для навучэнцаў была праведзена прафарэнтацыйная гутарка. Дырэктар архіва Барадзіна І.А. расказала вучням аб рабоце ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку», яго задачах і асноўных напрамках дзейнасці.

Для навучэнцаў была прадстаўлена віртуальная выстава «Гісторыя архіва», дзе падрабязна і зразумела для рабят было расказана пра гісторыю стварэння архіва, яго месца ў сучасным свеце. Была дадзена аналітычная характарыстыка складу і зместу дакументаў, якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў архіве.

Да рабят данесена інфармацыя аб парадку звароту ў архіў і правілах працы з архіўнымі дакументамі.