У рамках акцыі «Архівы-школе» для вучняў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 5 г.Слуцка» прафарэнтацыйная гутарка

19 красавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў прысвечаных Году міру і стварэння, для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Слуцка» з мэтай папулярызацыі архіваў, для навучэнцаў была праведзена прафарэнтацыйная гутарка.

Дырэктар архіва Барадзіна І.А. распавяла вучням аб рабоце ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку», яго задачах і асноўных напрамках дзейнасці.

Для навучэнцаў была прадстаўлена віртуальная выстава:»Гісторыя архіва”. Дзе падрабязна і зразумела для рабят было расказана пра гісторыю стварэння архіва, яго месцы ў сучасным свеце.

Была дадзена аналітычная характарыстыка складу і зместу дакументаў, якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў архіве.

Да рабят данесена інфармацыя аб парадку звароту ў архіў і правілах працы з архіўнымі дакументамі.