Зняцце з рэгістрацыі рэлігійнага таварыства Мікалаеўскага сабора горада Бабруйска і выкарыстанні будынка пад планетарый
Свята-Мікалаеўскі сабор быў пабудаваны ў 1892—1894 гадах на казённыя сродкі і царкоўныя ахвяраванні прыхаджан. Новы мураваны будынак сабора быў збудаваны з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Пры савецкай уладзе сабор быў зачынены, выкарыстоўваўся пад склад млынкамбіната.
У час Вялікай Айчыннай вайны Свята-Мікалаеўскі сабор быў зноў адкрыты для вернікаў. На тэрыторыі, прылеглай да будынка, храма нямецка-фашысцкімі захопнікамі былі наладжаны могілкі па пахаванні загінуўшых салдат.
У адпаведнасці з рашэннем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога (прамысловага) Савета дэпутатаў працоўных «Аб зняцці з рэгістрацыі рэлігійнага таварыства Мікалаеўскага сабора горада Бабруйска і выкарыстанні будынка пад планетарый» ад 23 лістапада 1963 года № 501 Свята-Мікалаеўскі сабор быў зачынены, абшчына аб’яднана з абшчынай Софій царквы.
Будынак планавалася перадаць пад планетарый, але быў адкрыты басейн, які праіснаваў ажно да пачатку 2000-х гадоў, калі сабор быў вернуты вернікам.
![]() |
ф.7 оп.9 д.31 л.52 |
![]() |
ф.7 оп.9 д.31 л.53 |