Акцыя «Архівы-Школе»
20 красавіка 2023 г.гасцямі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» сталі навучэнцы 7 класа сярэдняй школа № 1 г.Навагрудка.
Разам са сваім класным кіраўніком хлопцы ўжо не ў першы раз наведваюць архіў.
У чытальнай зале школьнікі азнаёміліся з дзеючай дакументальнай стэндавай выставай «Навагрудчына пасляваенная: аднаўленне і развіццё», дакументы якой распавядаюць аб цяжкім перыядзе вяртання да мірнага жыцця жыхароў Навагрудскага раёна, аднаўленні з руін мясцовых прамысловых прадпрыемстваў, развіцці сельскай гаспадаркі, зменах у ахове здароўя, аднаўленні сеткі школьных устаноў.
Дзецям цікава было даведацца, што 1 верасня 1944 г.у іх школе, тады беларускай сярэдняй школе № 1 г.Навагрудка, пачаліся першыя пасляваенныя навучальныя заняткі. Навучэнцы вывучылі і найбольш раннія дакументы сваёй школы, якія знаходзяцца ў архіве на захоўванні. Хлопцы з задавальненнем гарталі Старонкі гісторыі сваёй установы, адлюстраваныя ў пасляваенных пратаколах педагагічных саветаў, статыстычных справаздачах, справаздачах аб рабоце школы за навучальны год.
У канцы сустрэчы школьнікі выказалі словы падзякі архівістам за праведзеную гутарку, цікавыя дакументы і паабяцалі зноў наведаць дзяржархіў.