Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Асноўныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Гісторыя іх паходжання»
20 красавіка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 6-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 7 г.Оршы» супрацоўнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Асноўныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Гісторыя іх паходжання», прысвечаная гісторыі развіцця тэрытарыяльнай геральдыкі населеных пунктаў дзяржавы.
У ходзе гэтага мерапрыемства ўвазе дзяцей былі прадстаўлены сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь – флаг, герб і гімн, а таксама гербы і флагі населеных пунктаў Віцебскай вобласці – найбольшай колькасці сярод усіх абласцей краіны, некаторыя з гербаў налічваюць не адну сотню гадоў.