Аб праведзенай сустрэчы архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з вучнямі 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Гомеля імя Францыска дэ Міранды»

Напярэдадні Міжнароднага Дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе 19 красавіка 2023 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» для вучняў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Гомеля імя Франсіска дэ Міранды» праведзены тэматычны ўрок «Свечка памяці» прысвечаны 37-й гадавіне з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У ходзе мерапрыемства архівісты нагадалі навучэнцам аб самай буйной у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофе мінулага стагоддзя, пра подзвіг людзей, якія праявілі смеласць і адвагу пры ліквідацыі наступстваў выбуху рэактара.

Кадры з відэаролікаў «Прыпяць да і пасля», «Чарнобыль. Як гэта было» далі магчымасць дзецям наглядна ацаніць маштабы трагедыі і ўспомніць страшныя хвіліны катастрофы.

У заключэнні для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой дзеці пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі яго работы, а таксама азнаёміліся з выставай архіўных дакументаў і фатаграфій «Чарнобыль. Дзе час спыніўся».