Наведванне навучэнцамі школ – членамі ГА «БРСМ» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь

19 красавіка 2023 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі навучэнцы школ гг. Мінска, Ліды, Бярозы – члены ГА «БРСМ».

Экскурсія арганізавана цэнтральным камітэтам ГА «БРСМ» сумесна з Нацыянальным архівам у рамках акцый «Мы-граждане Беларуси!» і «Архивы-школе». Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла эксукрсію па архіве, распавяла пра яго гісторыю, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з выданнямі Нацыянальнага архіва, фотадакументальнымі выставамі, прысвечанымі 120-годдзю з дня нараджэння Казлова Васіля Іванавіча – дяржаўнага і партыйнага дзеяча, Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра, а таксама банэрнымі выставамі «Хатынь-святыня нацыянальной памяти», прымеркаванай да 80-годдзя трагедыі беларускай вёскі Хатынь «Геральдика современной Беларуси».

Госці наведалі архівасховішчы, дзе азнаёміліся з дакументамі асабістага паходжання, партызанскіх фарміраванняў, эталонамі Дзяржаўных герба і сцяга Рэспублікі Беларусь.