Акцыя «Архівы – школе» у Цэнтральнай лабараторыі

У рамках акцыі «Архівы-школе» 5 красавіка 2023 года ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь» была арганізавана экскурсія для студэнтаў-першакурснікаў факультэта «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа.

Супрацоўнікі лабараторыі пазнаёмілі студэнтаў з усімі этапамі тэхналагічнага працэсу мікрабіялагічнага абследавання, дэзінфекцыі, рэстаўрацыі, вокладкі і аблічбоўвання архіўных дакументаў.

Студэнты наглядна пераканаліся, што работы па захаванні і аднаўленні першапачатковага віду архіўнага дакумента патрабуюць карпатлівага і скрупулёзнага стаўлення, вялікага вопыту і адказнасці спецыялістаў, якія ўносяць у рамках Года міру і стварэння свой уклад у захаванне гістарычнай спадчыны беларускага народа.