Віртуальная выстава дакументаў «Наваполацк – гісторыя будаўніцтва горада ў архіўных дакументах»

У 1958 годзе закладзены адзін з самых маладых гарадоў нашай краіны – Наваполацк – беларуская «нафтавая сталіца». Пачаткам гісторыі горада паслужыла прыняцце ў сакавіку 1958 года кіраўніцтвам Беларускай ССР рашэння аб арганізацыі Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўлі па ўзвядзенні нафтахімічнага комплексу.

Спраектаваны і пабудаваны па арыгінальным праекце горад выцягнуўся ўздоўж левага берага Заходняй Дзвіны. На месцы сямі вёсак Полацкага раёна (Слабада, Серадома, Плаксы, Васілеўцы, Падкасцельцы, Дуброва, Козіна) узнік будаўнічы пасёлак. Указам Вярхоўнага Савета БССР 22 кастрычніка 1959 года ён атрымаў назву «Полацкі», а з 14 снежня 1963 года, у сувязі з будаўніцтвам нафтаперапрацоўчага комплексу, які размясціўся на месцы вёсак Траецкая, Дручаны, Шпінькова, Дачэўшчына, Новікі, Зуі і інш., пасёлак быў узведзены ў ранг горада абласнога падпарадкавання і стаў называцца Наваполацкам.

За некалькі дзесяцігоддзяў горад нафтавікоў моцна разросся, а чаго ўсё пачыналася, прапануем даведацца з архіўных дакументаў.

 

1,2. 17.07.1958г. Рашэнне выканкама Полацкага райсавета дэпутатаў працоўных № 191 «Аб адводзе земляў Полацкаму Нафтаперапрацоўчаму заводу, які будуецца»
(Ф.1947.Оп.1.Д.252.ЛЛ.18- 19)
3. 18.02.1959г. Рашэнне выканкама Полацкага райсавета дэпутатаў працоўных №43 «Аб зацвярджэнні трасы трасы ЛЭП – 110кв. Віцебск-Полацк»
(Ф.1947.Оп.1.Д.270.Л.135)
4,5. 21.04.1959г. Рашэнне выканкама Полацкага райсавета дэпутатаў працоўных № 127 «Аб адводзе земляў Полацкаму Нафтаперапрацоўчаму заводу, які будуецца»
(Ф.1947.Оп.1.Д.271.Л.92-93)
6. 21.04.1959г. Рашэнне выканкама Полацкага райсавета дэпутатаў працоўных № 141 «Аб адводзе зямельнага ўчастка для будаўніцтва Бальнічнага мястэчка нафтаперапрацоўчага завода»
(Ф.1947.Оп.1.Д.271.Л.107)
7. 21.04.1959г. Выкапіроўка з генплана зямельнага масіва адведзенага рашэннем Полацкага Райвыканкама за № 141 ад 21 красавіка 1959г. пад стар-ць Бальнічнага гарадка Полацкага Нафтаперапрацоўчага завода
(Ф.1947.Оп.1.Д.271.Л.108)
8 24.06.1959г. Рашэнне выканкама Полацкага райсавета дэпутатаў працоўных №198 «Аб уводзе ў эксплуатацыю сталовай на 226 месцаў у Піянерным пасёлку Полацкага нафтаперапрацоўчага завода»
(Ф.1947.Оп.1.Д.271.Л.287)
9-15. 24.06.1959г. Акт дзяржаўнай прыёмкі будынка сталовай на 226 месцаў, аднапавярховая, Полацкага нафтаперапрацоўчага завода
(Ф.1947.Оп.1.Д.271.ЛЛ.288-291)
16. 24.06.1959г. Рашэнне выканаўчага камітэта Полацкага раённага Савета дэпутатаў працоўных №199 «Аб уводзе ў эксплуатацыю шасці інтэрнатаў, кожны на 50 чалавек з №25 па №30 у Піянерным пасёлку Полацкага нафтаперапрацоўчага завода»
(Ф.1947.Оп.1.Д.271 .Л.292)
17-23. 24.06.1959г. Акт дзяржаўнай прыёмкі будынка інтэрната на 50 чалавек – 6 шт. з № 25 па № 30 аднапавярховыя Полацкага Нафтаперарабат. завода
(Ф.1947.Оп.1.Д.271.ЛЛ.293-296)
24. 24.06.1959г. Рашэнне выканаўчага камітэта Полацкага раённага Савета дэпутатаў працоўных №200 «Аб уводзе ў эксплуатацыю Кінатэатра на 200 месцаў у гор. Нова-Полацку»
(Ф.1947.Оп.1.Д.271.Л.297)
25-29. 24.06.1959г. Акт дзяржаўнай прыёмкі будынка Кінатэатра на 200 месцаў аднапавярховы трэст «Нафтабуду»
(Ф.1947.Оп.1.Д.271.ЛЛ.298-300)
30. 18.07.1959г. Рашэнне выканкама Полацкага райсавета дэпутатаў працоўных № 232 «Аб адкрыцці Нафтабудаўскай сямігадовай школы ўсёнавучальнай і сярэдняй школы рабочай моладзі ў 1959-60 навучальным годзе»
(Ф.1947.Оп.1.Д.272.Л.47)
31. 29.09.1959г. Рашэнне выканкама Полацкага райсавета дэпутатаў працоўных № 312 «Аб зацвярджэнні акта Дзяржаўнай прыёмнай камісіяй па ўводу ў эксплуатацыю аднапавярховай крамы ў Піянерным пасёлку Полацкага Нафтаперапрацоўчага завода»
(Ф.1947.Оп.1.Д.272.Л.238
32-36. 29.09.1959г. Акт дзяржаўнай прыёмкі будынка крамы на 8 гандлёвых месцаў аднапавярховы (Ф.1947.Оп.1.Д.271.ЛЛ.239-241)
37. 07.10.1959г. Рашэнне выканкама Полацкага райсавета дэпутатаў працоўных № 321 «Аб адводзе земляў Полацкаму Нафтаперапрацоўчаму заводу для патрэб будаўніцтва маста праз раку Заходняя Дзвіна»
(Ф.1947.Оп.1.Д.273.Л.23)
38. 07.10.1959г. Рашэнне выканкама Полацкага райсавета дэпутатаў працоўных № 337 «Аб зацвярджэнні найменняў вуліц у пасёлку Полацкага Нафтаперапрацоўчага завода»
(Ф.1947.Оп.1.Д.273.Л.50)
39. 04.11.1960г. Рашэнне выканкама Полацкага райсавета дэпутатаў працоўных № 315 «Аб адводзе зямельных участкаў Полацкаму Нафтаперапрацоўчаму заводу і ЦЭЦ, якая будуецца»
(Ф.1947.Оп.1.Д.290.Л.103)
40. 14.02.1964г. Рашэнне Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных №2 «Аб абранні выканаўчага камітэта Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных»
(Ф.1648.Оп.1.Д.1.Л.33)