Правядзенне ўрока для вучняў 9 класса у рамках акцыі «Архівы – школе»

31 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Увазе навучэнцаў была прадстаўлена выстава «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму». Дакументальныя матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць трагедыю мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, раскрываюць палітыку генацыду беларускага насельніцтва нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Супрацоўнікі чытальнай залы таксама пазнаёмілі навучэнцаў з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.

Падчас агляднай экскурсіі па архівасховішчу школьнікі атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.