Інфармацыйная гадзіна ў рамках акцыі «Архівы — школе» па тэме «Сёстры Хатыні…» праведзена супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры»

28 сакавіка 2023 года ў год міру і стварэння і ў рамках акцыі «Архівы — школе» на базе сярэдняй школы № 14 г. Мазыра была арганізавана інфармацыйная гадзіна з навучэнцамі 2-х і 9-х класаў па тэме: «Сёстры Хатыні…» ( аб вёсках Палескай вобласці, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.).

Інфармацыйная гадзіна прайшла ў форме прэзентацыі. Школьнікам былі прадэманстраваны архіўныя дакументы аб спаленні населеных пунктаў Палескай вобласці і фатаграфіі помнікаў спаленым вёскам.