У чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» адкрылася стацыянарная выстава «Сям’я партызанская непакорлівая…»

Выстава прысвечана сям’е падпольшчыкаў і партызан Хойніцкага раёна Казачук — мужа Яўгена, жонкі Антаніны ў гонар 115-годдзя з дня нараджэння (12 сакавіка і 22 мая адпаведна) і іх сына Рэма. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Яўген служыў у Чырвонай арміі палітруком, затым разам з жонкай і 11-гадовым сынам быў накіраваны ЦК КП(б)Б у родныя Хойнікі для падрыўнай дзейнасці ў тылу ворага. У чэрвені 1943 года з-за праследавання падпольшчыкаў фашыстамі сям’я пайшла ў партызанскі атрад, а 4 жніўня Яўген Казачук загінуў у баі з акупантамі.

Антаніна і Рэм Казачук памерлі ў 2001 годзе.

Экспазіцыю выставы складаюць дакументы з фонда асабістага паходжання сям’і Казачук (No 698).