«Архівы – школе»: наведванне архіва студэнтамі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

У рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» 22 і 23 сакавіка прайшлі экскурсіі для студэнтаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.У. Троцкая і архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі А.У. Петухоў пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй архіва, складам архіўных фондаў, спецыфікай працы супрацоўнікаў установы. Зацікаўленасць у вучняў выклікала апісанне блізкай да іх спецыяльнасці работы чытальнай залы і бібліятэчнага фонду архіва. Таксама яны пазнаёміліся з дакументамі аб спаленых у гады акупацыі беларускіх вёсак, у тым ліку і в. Боркі Кіраўскага раёна, зборнікам дакументаў «Без тэрміна даўнасці. Магілёўская вобласць», выставай на стэндзе «Магілёўскія сёстры Хатыні».

Работнікі архіва паказалі гасцям абсталяванне лабараторыі па аблічбоўцы архіўных дакументаў. Архівіст 2 кваліфікацыйнай катэгорыі А.У. Клебча правяла экскурсію па архівасховішчы і расказала студэнтам аб арганізацыі і ўмовах захоўвання дакументаў.