Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі з экскурсіяй студэнты 2-га курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

У рамках акцыі «Архівы-школе» ў Год міру і стварэння 23 сакавіка 2023 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці была праведзена экскурсія для студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта БДУ.

У час агляднай экскурсіі студэнты азнаёміліся з работай архіва ў цяперашні час, з асноўнымі кірункамі дзейнасці, наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся са складам і асаблівасцямі захоўвання дакументаў.

У Год міру і стварэння асабліва важна ўсведамляць, што захаванне дакументальнай спадчыны краіны мае выключна вялікае значэнне для захавання гістарычнай праўды.