22 сакавіка 2022 года ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі малады спецыяліст К.В. Шкут прачытала лекцыю на тэму: «Без тэрміна даўніны: Хатынская трагедыя 22 сакавіка 1943 г.»

22 сакавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў прымеркаваных да «Году міра і стварэння», а таксама рэалізацыі задач, вызначаных калегіяй Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па рабоце з моладдзю, у прыватнасці, па стварэнні мікраклімату ў працоўным калектыве і падтрыманні навуковых памкненняў работнікаў, кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі была адобрана і падтрымана ініцыятыва маладога спецыяліста ўстановы К.В.Шкут.

Кацярына Васільеўна падрыхтавала і правяла лекцыю для працаўнікоў архіва на тэму: «Без тэрміна даўнасці: Хатынская трагедыя 22 сакавіка 1943 г.».

Тэма лекцыі была выбрана не выпадкова. Хатынская трагедыя гэта гістарычны факт, бясспрэчна даказаны, як матэрыяламі крымінальных спраў мінулых гадоў і архіўнымі дакументамі, так і вынікамі расследавання сучаснай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.

Лектар падкрэсліла, што рабоце па генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны павінна быць дадзена сістэмная прававая адзнака. У красавіку 2021 г. Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. У 2022 г. пад кіраўніцтвам Генеральнай пракуратурай 52-гім асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам праведзены палявыя пошукавыя работы ў 25 месцах пахавання ахвяр генацыду. У 2023 г. запланавана правядзенне палявых пошукавых работ у 35 такіх месцах.

Пры падрыхтоўцы лекцыі выкарыстоўваліся дакументы Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, напрацоўкі аўтара і матэрыял, падрыхтаваны Акадэміяй упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.