Аб правядзенні ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах»

Запрашаем прыняць удзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах», якая адбудзецца 18 мая 2023 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 116, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь).

Данная міжнародная камунікацыйная пляцоўка адкрывае магчымасці для дыялогу і плённага абмену вопытам паміж архівістамі і даследчыкамі, прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, навукі, адукацыі і культуры, грамадскіх аб’яднанняў.

Праблемнае поле канферэнцыі

• Унёсак архівістаў у захаванне, выкарыстанне і папулярызацыю гістарычнай спадчыны Беларусі.
• Фонды асабістага паходжання ў даследчай працы.
• Асабістыя фонды як прадмет крыніцазнаўчага аналіза.
• Месца эга-дакументаў у даследаваннях.
• Палітычная і дзяржаўная эліта Беларусі ў архіўных дакументах.
• Войны і рэвалюцыі ў лёсах беларусаў у адлюстраванні гістарычных крыніц.
• Роля «маленькага чалавека» у гістарычным працэсе. Стратэгіі выжывання, паўсядзённае жыццё людзей пад час грамадска-палітычных працэсаў ХХ ст.
• Біяграфічныя і генеалагічныя крыніцы ў фондах архіваў.
• Крыніцазнаўчы патэнцыял біяграфічных крыніц пры правядзенні даследванняў.
• Архіўная справа на Беларусі ў ХХ—ХХІ стст.: гісторыя, методыка, практыка.

Формы ўдзелу ў канферэнцыі — вочная, завочная, анлайн, стэндавы даклад, відэадаклад. Працоўныя мовы — беларуская і руская.

Парадак прадстаўлення матэрыялаў

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 30 красавіка 2023 г. накіраваць у арганізацыйны камітэт заяўку. У выніку станоўчага разгляду заяўкі арганізацыйны камітэт у тэрмін да 15 мая 2023 г. накіруе паведамленне і запрашэнне для ўдзелу ў мерапрыемстве. Даклады (патрабаванні абазначаны ў інфармацыйным лісце) неабходна прадставіць да 1 верасня 2023 г.

Праезд, пражыванне і іншыя выдаткі ўдзельнікаў — за кошт камандзіруючай арганізацыі.
Заяўку і матэрыялы перасылаць ва ўказаныя тэрміны на электронны адрас: op@narb.by