22 сакавіка 2023 года, у дзень 80-й гадавіны трагедыі Хатыні, установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы” правяла інфармацыйную гадзіну
На інфармацыйнай гадзіне па тэме «Мы гэтай памяці верныя», якая прайшла ў час мерапрыемства ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Рэчыцы» памяці знішчанай фашыстамі беларускай вёскі Хатынь, супрацоўнікі архіва расказалі вучням 5-6-х і 9-11-х класаў аб генацыдзе гітлераўскай Германіі ў адносінах да мірных савецкіх грамадзян у Рэчыцкім раёне. Школьнікі ўважліва слухалі інфармацыю аб бесчалавечнасці і жорсткасці нацыстаў у Рэчыцы і вёсках раёна, якія, як Хатынь, цалкам ці часткова былі спаленыя акупантамі разам з жыхарамі. Былі прадстаўлены копіі дакументаў з фондаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР, Рэчыцкіх гарвыканкама і райвыканкама (акты, пратаколы допытаў сведкаў, фатаграфіі, пісьмо вязніцы канцлагеру і т.п.), якія адлюстроўваюць карціну злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых. Прысутнічаючыя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.