Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае школьнікаў і студэнтаў далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выкладчыкаў далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым архіў-музей прапануе:

– пазнаёміцца з гісторыяй аднаго з нямногіх помнікаў архітэктуры барока XVII стагоддзя ў Мінску, дзе цяпер месціцца БДАМЛМ;
– дазнацца пра тое, калі ў касцельных мурах у цэнтры горада пачалі захоўваць архіўныя справы;
– на свае вочы ўбачыць, як сёння архіў-музей захоўвае ўнікальныя дакументы, звязаныя са слаўнай гісторыяй беларускай літаратуры і мастацтва;
– даведацца пра дакументы, якія захоўваюцца ў архіве-музеі і з’яўляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі пра дзейнасць выдатных беларускіх пісьменнікаў, кампазітараў, акцёраў, рэжысёраў і многіх іншых дзеячаў літаратуры і мастацтва;
– убачыць тэматычныя выставы, падрыхтаваныя спецыялістамі БДАМЛМ;
– пазнаёміцца з працай чытальнай залы архіва-музея і паспрабаваць сябе ў якасці даследчыка.

Наведванне БДАМЛМ бясплатнае (магчымы ўдзел спецыяліста архіва-музея ў інфармацыйных гадзінах і іншых асветніцкіх мерапрыемствах ва ўстановах адукацыі). Групы да 15 чалавек. Папярэдні запіс па тэлефоне +375 (17) 242-51-88.