Ускладанне кветак і вянкоў ля Вечнага агню мемарыяльнага комплексу «Вызваліцелям Віцебска – савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам» («Тры штыка») на плошчы Перамогі, прысвечанай Дню памяці ахвяр Хатынскай трагедыі

22 сакавіка 2023 года супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў ля Вечнага агню мемарыяльнага комплексу «Вызваліцелям Віцебска – савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам» («Тры штыкі») на плошчы Перамогі, прысвечанай Дню памяці ахвяр Хатынскай трагедыі.

Генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны павінна быць дадзена сістэмная прававая ацэнка. У красавіку 2021 г. Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.

У ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе ўстаноўлена больш за 10,5 тыс. сёл і вёсак (каля 9,2 тыс. было вядома да пачатку расследавання), якія пацярпелі ў гады акупацыі, у тым ліку не менш як 216 населеных пунктаў (186 – да ўзбуджэння крымінальнай справы), якія падзялілі лёс в.Хатыні, гэта значыць былі цалкам знішчаны разам з жыхарамі і не адрадзіліся пасля вайны.

Хатынская трагедыя – гэта гістарычны факт, бясспрэчна даказаны як матэрыяламі крымінальных спраў мінулых гадоў і архіўнымі дакументамі, так і вынікамі расследавання сучаснай крымінальнай справы аб генацыдзе.

Страшныя злачынствы тых ваенных гадоў не толькі ніколі не павінны быць забыты, але і не павінны паўтарыцца.