Лекцыя аб генацыдзе ў рамках адзінага дня інфармавання ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

16 сакавіка ў рамках рэспубліканскага адзінага дня інфармавання па тэме «80 лет трагедии в Хатыни. Результаты расследования геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны» у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь перад прафесарска-выкладчыцкім складам выступіў загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В. Кулінок.

Ён расказаў аб асноўных формах і метадах рэалізацыі нацыстскай палітыкі генацыду на акупаванай тэрыторыі Беларусі: стварэнні і функцыянаванні месцаў прымусовага ўтрымання, карных аперацыях, знішчэнні сельскіх населеных пунктаў. Асобна лектар спыніўся на знішчэнні акупантамі і іх памагатымі вёскі Хатынь.

С.В. Кулінок таксама расказаў аб дзейнасці архіва по ўвядзенню ў навуковы ўжытак новых дакументальных крыніц па гісторыі акупацыйнага рэжыму ў гады вайны і папулярызацыі архіўных дакументаў (акцыя «Архівы — школе», выставачная дзейнасць).

У заключэнне С.В. Кулінок адказаў на пытанні прысутных.