Напярэдадні 80-й гадавіны трагедыі Хатыні ў рамках акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» правялі цыкл урокаў для навучэнцаў ДУА Сярэдняя школа № 10 г. Мінска

16 сакавіка 2023 года ў Год міру і стварэння і ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» для навучэнцаў 8-11-х класаў ДУА Сярэдняя школа № 10 г.Мінска быў праведзены цыкл урокаў-лекцый, прымеркаваны да 80-й гадавіны трагедыі Хатыні. Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» падчас мерапрыемства прадставілі школьнікам прэзентацыю «Памятаць, каб жыць. Спаленыя вёскі. Злачынства без тэрміна даўнасці». Прэзентацыя падрыхтавана на аснове дакументаў архіва, якія сведчаць аб знішчэнні беларускай вёскі Хатынь, якая стала галоўным нацыянальным помнікам жалобы і смутку, а таксама на аснове архіўных матэрыялаў аб увекавечанні памяці аб трагедыі.