16 сакавіка 2023 г. установу «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 4 г. Навагрудка

Сустрэча са школьнікамі адбылася ў форме ўрока на тэму «Навагрудчына пасляваенная: аднаўленне і развіццё» з выкарыстаннем архіўных дакументаў, прадстаўленых на стэндавай дакументальнай выставе ў чытальнай зале дзяржархіва. Дзеці даведаліся, як у першую пасляваенную пяцігодку ў рэгіёне аднаўлялася прамысловасць, развівалася сельская гаспадарка, якія змены зведалі ахову здароўя, адукацыю, культуру, і менавіта ў тыя гады быў закладзены фундамент эканамічнага развіцця горада і раёна ў будучыні. У канцы занятку А.С.Забелінская прадэманстравала навучэнцам найбольш раннія дакументы, якія захоўваюцца ў архіве, а таксама адказала на пытанні школьнікаў.

Таксама юнакі з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі па архіве з наведваннем сховішчаў, бібліятэкі, пакоя апрацоўкі дакументаў.